Аляксандра Сасновіч прайшла ў 1/16 фіналу турніра ў Індыян-Уэлсе

11/03/2018 - 07:25

Беларуска Аляксандра Сасновіч (49) выйшла ў 1/16 фіналу тэніснага турніра катэгорыі “Прэм’ер” у амерыканскім Індыян-Уэлсе. У другім раундзе спаборніцтваў яна перамагла 28-ю ракетку свету, Анэт Кантавейт з Эстоніі — 6:2, 6:4.

Раней у 1/16 фіналу прайшла яшчэ адна беларуска, Арына Сабаленка. Вікторыя Азаранка мусіла гуляць матч з амерыканкай Слоан Стывенс сёння раніцай, аднак гульню перанеслі на вечар праз кепскае надвор’е.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі