Абраны новы генеральны сакратар ААН

13/10/2016 - 17:48

13 кастрычніка быў абраны новы генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Ім стаў партугалец Антоніу Гутэрыш. Яго кандыдатуру зацвердзіла Генеральная асамблея ААН (раней яе падтрымаў Савет бяспекі ААН). Паўнамоцтвы Гутэрыша працягнуцца ад 1 студзеня 2017-га да 31 снежня 2021 года, інфармуе "Бі-Бі-Сі". Яшчэ 2,5 месяцы арганізацыяй будзе кіраваць Пан Гі Мун, які адбывае ўжо другі пяцігадовы тэрмін на пасадзе генсека.

Антоніу Мануэль дэ Алівейра Гутэрыш нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лісабоне. Мае вышэйшую тэхнічную адукацыю. Былы генеральны сакратар Сацыялістычнай партыі. Быў прэм'ер-міністрам Партугаліі (у 1995-2002 гадах). З 2005-га займаў пасаду вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў. Свабодна валодае партугальскай, іспанскай, англійскай і французскай мовамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі