Першыя травеньскія начныя замаразкі / LookByMedia
11 траўня ў Беларусі надвор’е будзе вызначаць прахалодная паветраная маса. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +1..+6°С, па ўсходзе да +8°С, месцамі замаразкі 0..-2°С; максімальная тэмпература паветра ўдзень +14..+20°С, па захадзе паветра прагрэецца да +21..+23°С.
12 траўня мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе +4..+10°С, па захадзе да +12°С; дзённыя максімумы тэмпературы будуць знаходзіцца ў межах ад +13°С па паўночным захадзе да +26°С па паўднёвым усходзе.
13 траўня ў Беларусі чакаецца перавага воблачнага надвор’я. Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы; удзень месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы +3..+10°С, па ўсходзе да +12°С; максімальная ўдзень +10..+16°С, па ўсходзе да +19°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут