З’явіўся фотаробат падазраванага ў нападах на жанчын у Мінску

23/01/2018 - 16:10

З’явіўся фотаробат падазраванага ў нападах на жанчын у Мінску ў пачатку студзеня сёлета. Яго змясціў сайт сталічнай міліцыі. Адзначаецца, што мужчына можа мець дачыненне да двух нападаў на жанчын, якія адбыліся ў раёне вуліцы Якубава ў мікрараёне Серабранка. На выгляд яму 18-25 гадоў. Пры сабе зламыснік меў нож, кожны раз іншы.

Праваахоўнікі адзначаюць, што ў выпадку, калі інфармацыя грамадзян пра асобу падазраванага будзе каштоўная, гарантуецца ўзнагароджанне.

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі