Лукашэнка загадаў падрыхтаваць новую амністыю — з акцэнтам на жанчын

28/10/2026 - 11:37

Зняволеныя жанчыны ў гомельскай калоніі / spring96.org

Лукашэнка даручыў Міністэрству ўнутраных справаў падрыхтаваць амністыю. Акцэнт будзе зроблены на жанчын.

"Гэта шанс на выпраўленне памылак і іх загладжванне добрасумленнай працай, вяртанне да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве, захаванне сем'яў", — піша яго прэс-служба.

Праваабаронцы "Вясны" звяртаюць увагу на нявызначанасць таго, ці закране амністыя палітзняволеных. Гэта будзе залежыць ад канчатковай рэдакцыі закона і ўмоваў яго прымянення.

Раней з амністый выключалі асобаў, асуджаных за "дзеянні экстрэмісцкага характару" — гэта значыць, паводле палітычных матываў. Таксама пад амністыю не трапляюць людзі са статусам "злосных парушальнікаў рэжыму", які маюць многія палітвязні.

Паводле звестак праваабаронцаў, на сёння за кратамі застаюцца 110 палітзняволеных жанчын, у тым ліку 19 пенсіянерак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі