Перамовы з тэрарыстамі: ці дапамогуць яны спыніць вайну і рэпрэсіі — эфір

28/10/2026 - 01:42

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гара Сцёрэ па ўласнай ініцыятыве правялі тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Гаварылі пра мір ва Украіне. У адказ пачулі пра “канфрантацыйную палітыку краін НАТА і ЕС, якая зацягвае канфлікт ва Украіне”. Вось толькі прэм’еры Швецыі Ульф Крыстэрсан і Даніі Метэ Фрэдэрыксэн выказалі сумневы ў тым, што тэлефонная размова з Пуціным набліжае мір ва Украіне. Прыблізна гэтак жа прадстаўнік прэзідэнта Польшчы адрэагаваў на “Ліст палітзняволеных” са зваротам да краін ЕС з заклікам далучацца да амерыканскага перамоўнага трэка…
 
На што спадзяюцца Стуб і Сцёрэ, тэлефануючы Пуціну, і чаму не пайшлі на пасярэдніцтва Лукашэнкі? Як глыбока Беларусь правалілася ў Саюзную дзяржаву і якія пытанні Мінск вырашае без азірання на Маскву? Чаму ліст з заклікам да краін ЕС аб вызваленні палітвязняў стаў сродкам барацьбы супраць Офіса Ціханоўскай і наноў падзяліў беларусаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі