Наталля Васілевіч / fecebook.com
Сцвярджэнне, што беларусы — маларэлігійныя людзі, не знаходзіць свайго пацвярджэння. А як яшчэ можна ставіцца да таго, што нават у палітыцы, ад якой у нас засталося, лічы, нічога, у беларусаў цяпер ажно дзве палітычныя структуры, якія называюць сябе Хрысціянскімі дэмакратамі! Дзейнасць адной аднавіў і сам жа яе ўзначаліў Павел Севярынец. Другую крыху раней стварыў яго былы паплечнік па БХД Віталь Рымашэўскі. Але ёсць нюанс…
Што не так з падваеннем Хрысціянскіх дэмакратый як палітычных структур? Як глыбока Рассупрацоўніцтва пусціла свае карані ў структуры БПЦ і чым гэта пагражае? Чаму нават пытанне вызвалення палітвязняў падзяліла беларускае грамадства і саміх палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 15:00. Праграма выходзіць два разы на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут