“Санкцыі скончацца, а рэпрэсіі застануцца”: якім чынам дамагацца вызваленняў?

28/10/2026 - 01:37

Кім Самусенка / Белсат

Не ўсе палітвязні паставілі свае подпісы пад “Лістом палітвязняў” са зваротам да лідараў краін ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі далучыцца да амерыканскага перамоўнага трэка з Мінскам. Больш за тое, у часткі палітвязняў змест гэтага звароту выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю. І не таму, што нехта з іх не хоча вызвалення тых, хто па-ранейшаму застаецца ў зняволенні, дзе ўмовы больш падобныя на катавальню. Непрыняцце выклікаюць, па словах крытыкаў ліста, метады, пры дапамозе якіх аўтары звароту заклікаюць змагацца за вызваленне.
 
Чаму Самусенка адмовіўся падпісваць “Ліст палітвязняў” і лічыць саму назву звароту маніпулятыўнай? Ці сапраўды існуе меркаванне, што “галоўнае — вызваліць краіну, а людзі могуць пасядзець”? Якія моманты ў звароце не прапісаны альбо наўмысна не ўзгаданы, па меркаванні Самусенкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, актывіст і сябра Рады грамадскага руху "Дзея" Кім Самусенка ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі