Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся за месяц на 282 млн долараў

04/01/2019 - 07:39

Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся за месяц на 282,3 млн долараў (на 3,8%). На 1 студзеня 2019 года яны склалі $7 млрд 157,6 млн, інфармуе прэс-служба Нацбанка. Адзначаецца, што гэта папярэднія дадзеныя.

Па выніках лістапада мінулага года ЗВР Беларусі выраслі на 332,3 млн долараў ці на амаль 5%.

Нацбанк тлумачыць, што ў снежні 2018-га ім і ўрадам былі выкананыя знешнія і ўнутраныя абавязацельствы на суму каля 940 мільёнаў долараў ($470 млн — датэрмінова). Падкрэсліваецца, што ў адпаведнасці з Асноўнымі накірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год ЗВР на 1 студзеня 2019-га мусілі складаць не менш за 6 млрд долараў. Па выніках мінулага года зніжэнне рэзерваў склала амаль 158 млн долараў (2,2%).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі