Знешнегандлёвае сальда Беларусі сёлета склала мінус 825 млн долараў

02/05/2016 - 18:10

Адмоўнае знешнегандлёвае сальда Беларусі за першы квартал 2016 года склала 825 мільёнаў долараў. За аналагічны перыяд мінулага года — мінус $587 млн. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені-сакавіку сёлета экспарт склаў каля 5 млрд долараў (у першым квартале 2015-га было 6 млрд 248 млн долараў ЗША), імпарт — 5,8 млрд долараў (летась — $6,8 млрд). З Расіяй адмоўнае гандлёвае сальда склала 1,3 млрд долараў (летась — мінус 1,7 млрд долараў), а тавараабарот знізіўся амаль на 12%. З краінамі СНД адмоўнае гандлёвае сальда ў першым квартале склала 808,5 млн долараў (у 2015-м — мінус 1 млрд 260 млн долараў).

Станоўчае гандлёвае сальда ў Беларусі зафіксавана з краінамі Еўрасаюза — 493,7 млн долараў (за першыя тры месяцы 2015 года — плюс 1 млрд долараў). Аднак пры гэтым тавараабарот знізіўся больш чым на 25%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі