Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / 1prof.by
Аператары сотавай сувязі больш не змогуць аўтаматычна падключаць карыстальнікам платны мабільны інтэрнэт звыш тарыфнага пакета. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ расказаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач.
Абаненты нярэдка не заўважалі SMS з паведамленнем пра вычарпаны ліміт ці атрымлівалі яго з затрымкай. Пасля гэтага аператары аўтаматычна падключалі ім трафік па больш высокіх тарыфах. І тады карыстальнікам прыходзілі вялікія рахункі за паслугі сувязі.
Згодна з новымі правіламі, доступ да інтэрнэту пасля вычарпання трафіку будзе прыпыняцца, а абанент павінен будзе самастойна абраць адзін з далейшых варыянтаў, прапанаваных аператарам. Зрабіць гэта можна будзе ў офісе аператара, праз асабісты кабінет на сайце, мабільную праграму, USSD-запыт або SMS-код.
Асноўныя палажэнні дакумента набудуць моц да сярэдзіны студзеня 2027 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут