Галалёд / sobitie.com.ua
Першыя галалёдныя траўмы ў гэтым сезоне зафіксавалі ў Мінску.
Як паведамляюць у сталічнай бальніцы хуткай меддапамогі, пацярпелі двое дарослых і дзіця. Лекары правялі дыягностыку, прызначылі лячэнне і адпусцілі ўсіх траіх дадому.
Медыкі рэкамендуюць выбіраць на сезон правільны абутак — з рабрыстай падэшвай, хадзіць па слізкіх ходніках без спешкі, пры падзенні паспрабаваць падаць на бок, не выстаўляючы рукі ці ногі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут