Вайна, ілюстрацыйнае фота / Генштаб УСУ
На вайне Расіі супраць Украіны загінулі 546 беларусаў. Такую абноўленую статыстыку падаюць расследвальнікі "Бюро" і БРЦ.
Дзякуючы новым даным з уцечкі Расстата ўдалося выявіць яшчэ 59 беларусаў, якія загінулі на вайне ва Украіне.
Першапачаткова ў гэтым спісе было 487 беларусаў. Пры яго складанні расследвальнікі мелі доступ толькі да файлаў з расійскага Адзінага дзяржаўнага рэестра запісаў актаў грамадзянскага стану. Цяпер ім сталі даступныя і звесткі пра смерці з расійскай сістэмы міжведамаснага электроннага ўзаемадзеяння (СМЭУ).
Цяпер яны маюць звесткі пра гібель 546 асоб з беларускім грамадзянствам і месцам жыхарства на вайне і ў прыфрантавых раёнах з лістапада 2022 года па верасень 2026 года. У спіс не трапілі загінулыя з невыяўленым месцам смерці, а таксама ўраджэнцы Беларусі з замежным грамадзянствам.
Расійскія даныя могуць быць няпоўнымі, бо рэгістрацыя смерцяў адбываецца з затрымкай. Звесткі ўкраінскага боку толькі часткова супадаюць з расійскімі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут