Дзень герояў адзначаюць сёння беларусы

27/11/2026 - 09:44

Слуцкія паўстанцы / Вікіпедыя

27 лістапада беларусы адзначаюць неафіцыйны Дзень герояў.

Ён заснаваны ў гонар пачатку Слуцкага збройнага чыну. У гэты дзень у 1920 годзе жаўнеры Слуцкай брыгады БНР прынялі свой першы бой з чырвонаармейцамі каля вёскі Васільчыцы.

Слуцкія паўстанцы выступілі ў абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. Яны скарысталіся кароткім перыядам, калі польскія войскі вызвалілі тэрыторыю, а савецкія яшчэ не прыйшлі.

Іх збройны супраціў бальшавікам працягваўся каля месяца. Але ўрэшце паўстанцы былі разітыя пераважнымі сіламі праціўніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі