Ініцыятыва MALDZIS набыла этнаграфічную мапу Яўхіма Карскага

27/11/2026 - 11:49

Мапу Карскага набыла ініцытыва MALDZIS / maldzis.world

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла ў прыватнага калекцыянера ў Польшчы "Этнаграфічную мапу беларускага племені" Яўхіма Карскага, выдадзеную ў 1920 годзе.

Упершыню навуковец Яўхім Карскі апублікаваў яе ў 1903 годзе ў сваёй фундаментальнай працы "Беларусы". Яна была створаная для навуковага даследавання тэрыторыі распаўсюду беларускай мовы.

Яна сталася адной з самых важных мапаў у гісторыі Беларусі.

"Яўхім Карскі быў адным з найбольш аўтарытэтных славістаў Расейскай імперыі. Ягоная карта паказала прастору, на якой жывуць беларусы, а ў выніку ператварылася ў тое, пра што сам Карскі першапачаткова не думаў, – у адзін з пераканаўчых аргументаў у абгрунтаванні беларускай дзяржаўнасці і адным з арыенціраў для вызначэння межаў БНР", — кажа Павел Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS.

Артэфакт быў набыты на сродкі беларускага ахвярадаўцы, які пажадаў застацца ананімным. У будучыні мапу плануюць перадаць ў Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей у якасці грамадскага падарунку.

Мапа Карскага / maldzis.world
Мапа Карскага / maldzis.world

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі