Позва / pavestka.info
Пачаў працу сэрвіс Pavestka.info — сайт для беларусаў, якіх выклікаюць у ваенкамат ці на зборы, а таксама спрабуюць вербаваць.
Распрацавала яго Беларуская грамадская кансультацыйная рада для супрацьстаяння расійскай гібрыднай агрэсіі. Адзначаецца, што сайт сумяшчае экспертную, інфармацыйную і прававую дапамогу.
На сайце можна знайсці матэрыялы, як супрацьстаяць вярбоўцы, аб прызыве ў войска, медагляд, вайсковыя зборы, пра тое, дзе шукаць дапамогу, каб не патрапіць на вайну ва Украіну. Ёсць таксама інфармацыя пра "народнае апалчэнне" і войскі тэрытарыяльнай абароны ў Беларусі.
Сэрвіс расказвае аб правах і законных дзеяннях у выпадку выкліку ў ваенкамат, вярбоўкі ў расійскую армію ці прапановы аб падазронай падпрацоўцы ў Еўропе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут