Жонку Дональда Трампа, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах, называюць самай сэксуальнай першай лэдзі ЗША. 46-гадовая Маланія Трамп малодшая за свайго мужа на 24 гады. Яна яго трэцяя жонка.
УНІАН нагадвае, што Меланія Трамп у мінулым — фотамадэль. Яе здымкі ўпрыгожвалі вокладкі такіх выданняў, як Vogue, Harper's Bazaar, Ocean Drive, In Style, New York Magazine, Avenue, Allure, Vanity Fair, Self, Glamour, Elle, атрымала ганаровы тытул "Міс-бікіні". Пасля шлюбу з Трампам яна спыніла сваю кар'еру фотамадэлі, стала бізнэс-лэдзі, запусціла ўласную калекцыю ювелірных вырабаў. У 2006 годзе нарадзіўся сын, які стаў у Дональда пятым дзіцём.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут