Аліна Харысава / Еўрарадыё
Калі прыгледзецца, то Саюзная дзяржава хавае ў сабе безліч магчымасцей як для беларусаў, так і для расіян. Да прыкладу, беларусы, якім грошы не пахнуць, могуць запісацца ў расійскае акупацыйнае войска і адправіцца зарабляць вялікія грошы на крыві. А расіяне, для якіх беларусы — “адзін з імі народ”, імкнуцца набыць у Беларусі кватэру і пераехаць жыць у краіну, дзе ўсё амаль як у Расіі, але без абмежаванняў у інтэрнэце і з добрымі дарогамі. Што праўда, для першых шлях па абраных дарогах Саюзнай дзяржавы завяршаецца мяснымі штурмамі і смерцю без выплат сям’і, а другіх чамусьці беларусы не асабліва любяць і вітаюць у сваёй краіне.
Ці сапраўды імкненне расіян пераехаць жыць у Беларусь стала масавай з’явай, і чым гэта можа быць небяспечна для беларусаў? Чаму расійскі і лукашэнкаўскі рэжымы працягваюць трымацца за праект “Саюзная дзяржава”, і чым адметна сёлетняе святкаванне так званага “дня адзінства”? Адкуль у Лукашэнкі столькі ваяўнічасці і смеласці, і пры чым тут Коўл? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава ў 16:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут