Польшча вывучае рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда пра справу супраць Лукашэнкі

01/04/2026 - 16:45

МЗС Польшчы / gov.pl

У МЗС Польшчы вывучаюць рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) пачаць расследаванне супраць Лукашэнкі.

Такі адказ Еўрарадыё атрымала на пытанне, ці разглядае польскае знешнепалітычнае ведамства магчымасць падтрымаць пазоў, ініцыяваны Літвой. МКС вядзе расследаванне па злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых Лукашэнкам з 2020 года.

"Міністэрства замежных справаў [Польшчы] прыняло да ведама рашэнне пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ад 12 сакавіка 2026 года. Цяпер міністэрства праводзіць падрабязны аналіз рашэння пракурора МКС", — адказалі нам ва ўпраўленні па СМІ і сацыяльных камунікацыях польскага МЗС.

Справа тым часам паціху рухаецца: ужо прызначаныя суддзі, якія будуць займацца папярэдняй вытворчасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі