Ці даедзе Лукашэнка да ЗША, а беларускі калій да Клайпеды — эфір

02/04/2026 - 01:12

Антон Пянькоўскі / Еўрарадыё

Дзякуючы спецпрадстаўніку Трампа па Беларусі Джону Коўлу Лукашэнка нарэшце скінуў пару дзясяткаў кілаграм, смялей трымаецца на лёдзе і больш ваяўніча — перад сваімі генераламі. Ваяваць сабраўся. Відаць, і тут на яго ўплывае нешта амерыканскае… Можа, Трамп з яго то эканамічнымі, то рэальнымі войнамі. Ён ужо збіраецца закрываць НАТА, але хай бы перад гэтым адкрыў Армузскі праліў. Але што той праліў, калі ЗША, па словах Трампа, вайну ўжо выйгралі. Іншая справа, хто гэтым выйгрышам, на бяду Еўропе, можа скарыстацца…

Ці варта чакаць не толькі працягу, але і паглыблення кантактаў Вашынгтона і Мінска, і ці сустрэнецца Трамп з Лукашэнкам? Навошта Трампу гэтая сустрэча, і ці не будзе раўнаваць свайго малодшага брата Пуцін? Ці пойдзе беларускі калій транзітам праз Літву, і чым пагражае выхад ЗША з Ірана? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі