Затрымалі жанчыну, асуджаную на "хімію" за абразу дзевяці супрацоўніц АМАП

15/12/2021 - 09:26

Затрымалі Святлану Бараноўскую, асуджаную на "хімію" за абразу дзевяці супрацоўніц АМАП. Таксама затрыманая і яе дачка Анастасія Альгерыска. Яны знаходзяцца на Акрэсціна, паведамляюць праваабаронцы.

Бараноўскую і яе дачку абвінавачваюць па артыкуле КК "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх".

У кастрычніку 2021-га ў Мінску Святлану Бараноўскую асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніц АМАП (вясной пакінула каментар пад іх фота ў адным з тэлеграм-каналаў). Таксама жанчына павінна была выплаціць пацярпелым 6000 рублёў кампенсацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі