Наталля Васілевіч
Беларусь вымушаны пакінуць два польскія святары, якія шмат гадоў служылі ў Брэсцкай вобласці — ім не працягнулі дазвол на служэнне. У выніку без пастыраў засталіся адразу шэсць парафій. У гэты ж час у Свята-Елісавецінскім манастары, не хаваючыся, збіраюць “дапамогу” крымінальнікам з расійскага “Шторма”, так званыя сілавікі затрымліваюць вернікаў цэлымі сем’ямі, а ў Брэсцкім епархіяльным упраўленні ладзяць адмысловую сустрэчу з сілавіком, адказным за ціск на палітзняволеных.
Ці сапраўды рэжым выкарыстоўвае перарэгістрацыю рэлігійных арганізацый для палітычных чыстак і што стаіць за пазбаўленнем дазволу на служэнне двух каталіцкіх святароў? Якія метады выкарыстоўвае Свята-Елісавецінскі манастыр для збору дапамогі расійскім баевікам са штурмавога батальёна, і ці сапраўды манашкі перасталі хаваць мэту збораў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 14:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут