Андрэй Колас / Еўрарадыё
Размовы, што да выбараў у Каардынацыйную раду чацвёртага склікання не будзе цікавасці не толькі ў выбаршчыкаў, але і ў патэнцыйных дэлегатаў протапарламента, спыніліся пасля падачы ў Выбарчую камісію заявы ад “Еўрапейскага выбару” і ад “Кааліцыі Паўла Латушкі і Руху “За Свабоду”. Але выглядае на тое, што пра свае планы ўдзелу ў выбарах непублічна паведамляюць таксама іншыя спісы і ініцыятывы. Найперш з тых, хто быў дэлегатам КР-3. Але ёсць і новыя ініцыятывы. Адна з такіх — ініцыятыва “Ваш голас” на чале з гісторыкам Андрэем Коласам.
Чаму ён вырашыў браць удзел у выбарах і як ацэньвае вынік дзейнасці КР папярэдняга склікання? Якія пытанні хоча вырашыць з дапамогай КР, і ці рэальна гэта зрабіць? Калі першым пунктам ідзе гаворка пра “самафінансаванне” палітычных структур, то якім чынам, і ці не з’яўляецца “Ваш голас” рэінкарнацыяй фракцыі “Беларусы”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык, культурны антраполаг, выкладчык, прадстаўнік ініцыятывы “Ваш голас” Андрэй Колас у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут