Беларусь стала асноўным імпарцёрам расійскага корму для жывёлаў

17/03/2026 - 11:28

Беларускія сабакі і каты перайшлі на расійскі корм, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларускіх сабак і катоў падсадзілі на расійскія кармы.

Па выніках 2025 года Беларусь узначаліла спіс імпарцёраў расійскіх кармоў для хатніх жывёлаў. Наша краіна закупіла палову ад усяго, што расіяне прадалі за мяжу.

Дзякуючы беларускаму попыту ў Расіі абноўлены рэкорд па экспарце за ўсю гісторыю гэтага сегмента рынку. Рэч у тым, што пасля 2022 года шматлікія заходнія пастаўшчыкі адмовіліся працаваць з беларускім рынкам. Да таго ж, расійскія кармы таннейшыя за еўрапейскія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі