Угнаенні, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Венгрыя заклікае Еўрасаюз адмяніць тарыфы на расійскія і беларускія ўгнаенні. Будапешт заяўляе, што вайна ў Іране пагражае павышэннем сусветных цэн на прадукты харчавання, і таму фермерам патрэбныя больш танныя ўгнаенні.
На гэтым фоне ЕС мусіць скарэктаваць сваю палітыку, накіраваную на скарачэнне фінансавання вайны Расіі ва Украіне, лічыць міністр сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштван Надзь.
Еўрасаюз павялічыў пошліны на ўгнаенні з Расіі і Беларусі ў 2025 годзе. Летась расійскія пастаўкі ў ЕС усё яшчэ складалі каля 2 млрд еўра. Але аб'ёмы рэзка ўпалі на пачатку 2026 года.
Надзь папярэджвае, што ўраджайнасць у венгерскай сельскай гаспадарцы можа знізіцца, калі доступ да больш таннага імпарту застанецца абмежаваным. Венгрыя сама вырабляе толькі азотныя ўгнаенні і таму залежыць ад замежных паставак фосфару і калію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут