Аляксандр Фрыдман / CNplus
Прызначэннем Коўла сваім спецпрадстаўніком ў Беларусі Трамп фактычна заявіў пра змену палітыкі ЗША адносна Беларусі, а чарговай порцыяй кампліментаў Лукашэнку ў чарговы раз пацешыў яго самалюбства. Вось толькі перамовы Вашынгтона і Мінска па выніку сутыкаюцца з еўрапейскай рэчаіснасцю: санкцыямі Еўрасаюза і нежаданнем Еўропы раздаваць Лукашэнку “плюшкі” без рэальных зменаў рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму ўнутры краіны і правакацый з яго боку на межах з краінамі-суседзямі.
Чаму Трамп вырашыў афіцыйна замацаваць статус Коўла, хоць ён фактычна і так выконваў функцыю яго спецпрадстаўніка ў Беларусі? Ці пойдзе ў выніку ЕС па шляху ЗША адносна рэжыму Лукашэнкі і ці пагодзяцца на такую змену палітыкі ЕС Літва і Польшча? Ці стала зразумела, пра якую “вялікую здзелку” казаў Лукашэнка і якой будзе на гэтую здзелку рэакцыя Крамля? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут