Даказана: сабакі жылі побач з людзьмі на 5 тысяч гадоў раней, чым лічылася

28/03/2026 - 15:31

Даследчык трымае сківіцу сабакі ўзростам 14 300 гадоў, знойдзеную ў пячоры Гафф у Вялікабрытаніі, 2026 год / AP Photo / Mustakim Hasnath

Дзве новыя навуковыя працы, апублікаваныя ў часопісе Nature і асвятляныя агенцтвам Associated Press, раскрываюць найстаражытныя генетычныя сведчанні існавання дамашніх сабак у Еўропе і Азіі, паведамляе выданне Euronews.

Па дадзеных даследаванняў, сабакі жылі побач з людзьмі паміж 15,8 і 14 тысячамі гадоў таму — прыкладна на 5 тысяч гадоў раней, чым лічылася раней. Навукоўцы аналізавалі старажытную ДНК больш за 200 сабак і ваўкоў, уключаючы знаходкі з Турцыі і Англіі.

Старажытная сабачая сківіца, знойдзеная ў пячоры Кессерлох у Швейцарыі / Cantonal Archaeological Service of Schaffhausen / Ivan Ivic via AP Photo

Даследаванні пацвярджаюць, што сабакі паходзяць ад шэрых ваўкоў у перыяд апошняга ледавіковага перыяду, аднак дакладныя тэрміны і знешні выгляд першых дамашніх сабак доўгі час заставаліся невядомымі. Аналіз ДНК дазваляе навукоўцам вылучаць сабачыя генетычныя маркеры і адсочваць эвалюцыю гэтых жывёл.

Акрамя таго, знаходкі паказваюць асаблівую ролю сабак у старажытных чалавечых супольнасцях. Так, у пячоры Гафф у Англіі знойдзена шчэлепа сабакі са слядамі апрацоўкі, падобнай да апрацоўкі чалавечых астаткаў. Хімічны аналіз костак з Турцыі паказаў, што сабакі елі тую ж ежу, што і людзі, што пацвярджае глыбокую сацыяльную і сімвалічную сувязь чалавека з жывёлай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі