Залевы часова паралізавалі рух грамадскага транспарту ў Брэсце (відэа)

28/06/2017 - 09:22

Залевы паралізавалі рух грамадскага транспарту ў Брэсце. Раніцай у сераду навальніца працягвалася больш за паўтары гадзіны. У горадзе выпала палова месячнай нормы ападкаў (43,4 мм). Некаторыя вуліцы аказаліся часткова падтопленыя, інфармуе БЕЛТА.

Пра часовыя праблемы з рухам грамадскага транспарту паведамляе “Вечерний Брест”. Дождж спыніўся каля 8.45, неўзабаве з вуліц сышла вада і тралейбусы працягнулі рух па маршрутах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі