Новыя станцыі метро пачнуць будаваць у Мінску ў 2027 годзе

28/11/2026 - 10:27

Метро ў Мінску / wikipedia.org

У 2027 годзе ў Мінску павінны пачаць будаваць станцыі метро зялёнай лініі "Камароўская" і "Пераспа".

Паводле слоў дырэктара ДП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Івана Мікульскага, праходка тунэляў ідзе па графіку: тунэлепраходчы механізаваны комплекс "Алеся" цяпер працуе ў раёне гасцініцы "Беларусь", а другі шчыт ("Марыя") ужо прайшоў за межы будучай станцыі "Камароўская" і рухаецца ў напрамку "Пераспы".

Паралельна будуюць і "Парк Дружбы народаў" у раёне плошчы Бангалор. Адначасова ідуць маналітныя работы па ўладкаванні абаротных тупікоў за ёй.

Завяршыць бетанаванне тупікоў і выканаць іх зваротную засыпку плануюць у студзені 2027 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі