Зянон Пазняк у студыі Еўрарадыё
Беларускі палітык Зянон Пазняк выступіў з нечаканай заявай: пасля нападаў Сяргея Ціханоўскага ён заступіўся за Святлану Ціханоўскую.
"Брыдкі канфлікт, які навязаны для прагляду беларусам у Сеціве, не з'яўляецца сямейным канфліктам Ціханоўскіх. Гэта метадалагічна сістэмнае знішчэнне палітычнага вобразу Святланы Ціханоўскай і элементаў беларушчыны з боку "рускага міру" ў адмыслова прымітыўнай, грубай і зневажальнай манеры.
Тут істотна тое, што «рускаму міру» не патрэбныя ў перспектыве ні напалову прарасійская Ціханоўская, ні агентурны "Офіс Ціханоўскай". Гэтак жа, як не патрэбны будзе і Лукашэнка (там толькі пытанне часу", — напісаў палітык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут