Чарнігаў / кіраўнік Чарнігаўскай АВА Вячаслаў Чавус
Кампанія "Цяпло для Украіны" сабрала грошы на першы з трох генератараў, якія плануецца перадаць на Чарнігаўшчыну. На гэта спатрэбілася два дні.
"За гэтым стаяць дзясяткі маленькіх і вялікіх унёскаў людзей, якія не застаюцца абыякавымі да таго, што сёння перажываюць украінцы, — сцвярджаюць арганізатары кампаніі. — І за кожным наступным унёскам — магчымасць забяспечыць яшчэ больш людзей ва Украіне святлом і цяплом гэтай зімой. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто ўжо далучыўся да збору!"
Падтрымаць ініцыятыву можна па гэтай спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут