За паўгоддзе ў Беларусі прыпынялі працу больш чым 200 крамаў

20/07/2021 - 12:47

За першае паўгоддзе 2021-га Дзяржстандарт прыпыніў працу 212 гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку васьмі інтэрнэт-крам. Такую лічбу прадстаўнікі ведамства назалі на прэс-канфкрэнцыі 20 ліпеня, перадае інфармагенцтва "Мінск-Навіны". 

У гэтых крамах была выяўленая прадукцыя, не адпаведная абавязковым патрабаванням, а таксама адсутнічалі неабходныя дакументы, якія пацвярджаюць бяспеку і якасць тавараў.

Асаблівасцямі гандлю 2021 года намеснік старшыні Дзяржстандарту Аляксандр Бурак назваў узрослую рызыку аддаленых продажаў. Абласныя інспекцыі камітэта за паўгоддзе правялі 853 маніторынгі інтэрнэт-крамаў. Па іх выніках выдадзена 763 прадпісанні і рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Пры гэтым, нагадаем, прыпынялі працу толькі восем інтэрнэт-крамаў.

Таксама небяспечную прадукцыю на рынках, кірмашах, стыхійных кропках гандлю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі