Удзельнікаў ЛГБТ-перформанса каля МУС аштрафавалі — па 73,5 рубля

29/06/2018 - 17:05

Вольгу Рамашка і Дзмітрыя Яфрэмава аштрафавалі на 73,5 рубля (3 базавыя велічыні) кожнага. Такі прысуд ім вынеслі ў судзе Заводскага раёна Мінска. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі сябры маладых людзей.

Надзею Крапівіну судзілі ў судзе Маскоўскага раёна сталіцы. Яе таксама аштрафавалі на тры базавыя велічыні. 

28 чэрвеня маладыя людзі паставілі імправізаваную клумбу вясёлкавых колераў каля статуі гарадавога насупраць МУС. Такім чынам яны адрэагавалі на гамафобныя заявы МУС і яго кіраўніка Ігара Шуневіча

Фота: Еўрарадыё
Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі