За хакейнае мінскае "Дынама" будзе выступаць брамнік зборнай Славакіі

06/05/2021 - 15:36

За хакейнае мінскае "Дынама" будзе выступаць брамнік зборнай Славакіі Патрык Рыбар. Як паведамляе дынамаўская прэс-служба, пагадненне з ім разлічана на адзін год.

Рыбару 27 гадоў. Апошнія два сезоны славак правёў у Фінляндыі, дзе выступаў за клуб "Кярпят" (паказчыкі адбітых кідкоў — 92,4 і 91,2).

Бацька Патрыка Павол Рыбар таксама быў брамнікам. 15 гадоў таму ён выступаў за "Гомель".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі