За год беларусы прадалі валюты на $1,7 млрд больш, чым купілі

08/01/2018 - 15:39

За 2017 год беларусы прадалі валюты на $1,758 млрд больш, чым купілі. Як інфармуе прэс-служба Нацбанка нашай краіны, фізічныя асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на суму 8,296 млрд долараў, а купілі 6 млрд 537 млн долараў. Атрымліваецца, што зберажэнні беларусаў змяншаюцца.

Што да суб’ектаў гаспадарання, рэзідэнтаў Беларусі, то летась яны прадалі валюты на 18,178 млрд долараў, а купілі — 19,058 млрд долараў. Суб’екты гаспадарання, нерэзідэнты Беларусі, прадалі больш, чым купілі — 539,94 млн долараў і 226,06 млн долараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі