За абразы Лукашэнкі, Ярмошынай затрыманы былы работнік пракуратуры

15/09/2021 - 11:02

За абразы Аляксандра Лукашэнкі, Лідзіі Ярмошынай і іншых "прадстаўнікоў улады" (у тым ліку і сілавікоў) затрыманы былы работнік пракуратуры 42-гадовы Аляксандр Мікалаеў. Міліцыя налічыла дзясяткі такіх пастоў, якія з'яўляліся на яго старонцы ў Facebook з лета 2020-га, і дэманструе іх у сваім відэа. З іх вынікае, што найбольш дасталося старшыні ЦВК.

У дачыненні Мікалаева распачалі крымінальную справу.

МУС падкрэслівае, што раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці "за гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў". Удзельнічаў у пратэстах 2020 года? Міліцыя не ўдакладняе, калі мужчына звольніўся з пракуратуры.

Вядома, што Аляксандр Мікалаеў — ураджэнец Мінска, выпускнік юрфаку БДУ. Працаваў у пракуратуры на Магілёўшчыне, а з 2003-га — у сталіцы. У 2009-м ён выклікаў у пракуратуру Цэнтральнага раёна лідара АГП Анатоля Лябедзьку, які быў збіты падчас вулічнай акцыі. Лябедзька тады сказаў, што следчы "выклікае некаторую сімпатыю і давер", паколькі "спрабуе працаваць у рамках тых магчымасцяў, якія ёсць у пракуратуры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі