З-за каранавіруса ў Нью-Ёрку вымушаныя хаваць памерлых у брацкіх магілах

11/04/2020 - 08:56
Масавыя пахаванні ахвяр каранавіруса ў Нью-Ёрку / Reuters

На выспе Харт, якая знаходзіцца побач з горадам Нью-Ёрк хаваюць у брацкіх магілах ахвяраў каранавіруса.

З-за вялікай колькасці ахвяр ад каранавіруса гарадскія службы ў горадзе Нью-Ёрк перасталі спраўляцца з патокам мёртвых. У парках арганізоўваюцца часовыя моргі, але цела не могуць захоўваць больш за два тыдні. Калі іх ніхто за гэты час не забірае, то чалавека хаваюць на востраве Харт, паведамляе BBC.

Агенства Reuters апублікавала відэа зробленае з дрона, дзе людзі ў ахоўнам адзенні апускаюць труны ў брацкую магілу на востраве Харт. Відаць, як яны спускаюцца па лесвіцы на дно вялізнай ямы.

 

Выспа Харт — з XIX стагоддзя выкарыстоўваецца ўладамі Нью-Ёрка для пахаванняў тых, у каго няма родных або чые сем'і не могуць аплаціць пахаванне.

Па дадзеных мэрыі Нью-Ёрка, пахаванне на востраве Харт раней праводзіліся не часцей чым раз на тыдзень, цяпер работа там спыняецца толькі ў выходныя. Да эпідэміі на пахавання прыцягвалі зняволеных турмы на востраве Райкерс, недалёка ад Нью-Ёрка. Зараз гэтым займаюцца кампаніі-падрадчыкі.

На 10 красавіка ў штаце Нью-Ёрк было выяўлена 159 937 пацверджаных выпадкаў каранавіруса. Толькі за суткі там было зарэгістравана каля 10 тысяч новых хворых. Гэта больш чым у любой іншай краіне свету. За ўвесь час ад каранавіруса у штаце Нью-Ёрк памерла 5150 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі