У мужчынскім спрынце на шостым этапе Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы перамогу атрымаў нарвежац Ёханэс Бё.
Дыстанцыю ў 10 кіламетраў ён адолеў за 23 хвіліны 53,9 секунды. Гэта пятая перамога Бё ў гэтым сезоне: ён ужо выйграваў на першым этапе ў Паклюцы, Хахфільцэне, Нове-Места і Рупольдынгу.
Другое месца ў спрынце ў Антхольцы заняў яшчэ адзін нарвежскі біятланіст Эрлен Б'ёнтэгард, а на трэцім апынуўся француз Антанен Гіганна.
Найлепшым з беларускіх спартоўцаў стаў Антон Смольскі, які заняў 54-ы радок у турнірнай табліцы. Уладзімір Чапелін апынуўся 56-м, Раман Ялётнаў — 59-м, Сяргей Бачарнікаў — 83-м.
26 студзеня ў Антхольцы пройдзуць дзве гонкі пераследу.