Балістыка з Беларусі: пра новыя пагрозы і “народнае апалчэнне” Лукашэнкі — эфір

19/10/2026 - 01:58

Аляксандр Каваленка

Апошнім часам паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны не абыходзяцца без ваеннага ці якога іншага мілітарысцкага складніка. То ён наведае нейкі вайсковы аб’ект, то праінспектуе вайсковыя вучэнні, то завітае на прадпрыемства, звязанае з ваеннай вытворчасцю. Падчас апошняй такой паездкі ў Віцебскую вобласць ні вучэнняў не здарылася, ні прадпрыемстваў, вартых увагі, на шляху не трапілася. Таму давялося інспектаваць атрады самаабароны ў мясцовых сельсаветах і разважаць пра будучыню расійска-ўкраінскай вайны. Не забыўся Лукашэнка даць некалькі парад Трампу і паздзекавацца з НАТА. І ўсё ў той час, калі чарговыя расійскія БПЛА заляталі ў неба Беларусі.

Чым аддзячыць Кіеў Лукашэнку за тое, што той “уратаваў” Зяленскага ад Трампа? Да якой вайны рыхтуе Лукашэнка беларусаў і ці ёсць у беларусаў шанец гэтай вайны пазбегнуць? Што вырашальнае павінна здарыцца ў бліжэйшыя некалькі месяцаў, аб чым папярэджвае польскі прэм’ер Туск, і ці здольная Еўропа з гэтым выклікам справіцца? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі