Фота: БелТА
26 лютага 2018 года спаўняецца 3 месяцы з дня, калі быў афіцыйна апублікаваны дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Сёння набывае моц шэраг асноўных палажэнняў дакумента. Мы сабралі для вас самае галоўнае — тое, што так ці інакш закране не толькі прадпрымальнікаў, а кожнага жыхара Беларусі.
З 26 лютага ўводзіцца паведамляльны прынцып пачатку вядзення эканамічнай дзейнасці.
Поўны спіс відаў дзейнасці змяшчаецца ў дадатку 2 да дэкрэта №7. Сярод іншага, там ёсць турыстычныя, гасцінічныя паслугі і паслугі грамадскага харчавання, шыць вопратку і абутак, рабіць сувеніры з дрэва, рамантаваць аўтамабілі, перавозіць пасажыраў (але не ў рэгулярных маршрутах).
Адмяняецца грувасткая бюракратычная працэдура "вываду памяшкання пад грамадскае харчаванне". Разам з тым, захоўваюцца патрабаванні па пракладцы да аб'екта грамадскага харчавання прамысловай каналізацыі і асобнай вентыляцыі.
Рэжым працы крам і кавярань усталёўваюць іх уладальнікі. Выключэнне — праца пасля 23:00 і да 7:00, якую трэба ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Аб'ектам грамадскага харчавання дазваляецца вырабляць настойкі: "прадукцыю грамадскага харчавання з аб'ёмнай доляй этылавага спірту больш за 7 адсоткаў шляхам змешвання і (або) настойвання гатовых алкагольных напояў з іншымі харчовымі прадуктамі".
Пры выкананні аўтамабільных перавозак адмяняюцца дарожныя лісты.
Больш не трэба ўзгадняць знешнюю рэкламу і рэкламу на транспарце з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. А на рэкламных акцыях у крамах у якасці прызоў можна раздаваць піва. Але з агаворкай: не больш за пяць літраў аднаму прызёру.
Да 2020 года не дапускаецца павышэнне падатковых ставак і ўвядзенне новых падаткаў, збораў (пошлін) — за выключэннем выпадкаў, калі "адпаведныя абавязацельствы Беларусі прадугледжаныя міжнароднымі дамовамі, а таксама індэксацыі падатковых ставак, устаноўленых у беларускіх рублях, у мэтах іх адаптацыі да інфляцыйных працэсаў" .
З 26 лютага не з'яўляюцца абавязковымі для выканання на тэрыторыі Беларусі "нарматыўныя прававыя акты СССР і БССР, у тым ліку тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты СССР і БССР, якія рэгулююць парадак і ўмовы ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці". Выключэнне — прававыя акты СССР, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да забеспячэння бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі.
Субсiдыярная адказнасць кіраўнікоў, заснавальнікаў і ўласнікаў маёмасці юрыдычнай асобы, прызнанай банкрутам, надыходзіць толькі ў выпадку, калі эканамічная неплацежаздольнанасць юрасобы была выкліканая іх наўмыснымі дзеяннямі.
Беларускія прадпрымальнікі цяпер маюць права без атрымання дазволаў на працу выкарыстоўваць працу замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, якія з'яўляюцца пераможцамі (лаўрэатамі) нацыянальных (міжнародных) конкурсаў, адзначаных ўзнагародамі ў сферы іх прафесійнай дзейнасці.
Зрэшты, нават такім — да 4900 рублёў! — штрафам прадпрымальнік можа абысціся толькі тады, калі ў яго дзеяннях няма адміністрацыйнага правапарушэння або складу злачынства.