Вядучая "Добрай раніцы, Беларусь!" не ведае Кандрата Крапіву (відэа)

23/05/2018 - 07:57

Вядучая праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" на тэлеканале "Беларусь 1" не ведае Кандрата Крапіву. Кур'ёзнае здарэнне адбылося 23 траўня. Вера Карэтнікава ў эфіры няправільна паставіла націск і назвала беларускага паэта "Кандрат КрапІва". Праўда, сувядучы Яўген Перлін не разгубіўся і правільна вымавіў яго псеўданім: "Кандрат КрапівА".

Карэтнікава — беларуская спявачка, тэлевядучая, ураджэнка Мінска.

Кандрат Крапіва (1896 — 1991) — беларускі пісьменнік, паэт, сатырык і драматург. Яго творы вывучаюцца ў школах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі