Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (68-мы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыла выступ у Адкрытым чэмпіянаце ЗША. У матчы 2-га раунда яна саступіла ў трохсэтавым паядынку немцы Моне Бартэль — 6:2, 2:6, 4:6. З гэтай спартсменкай Гаварцова сустракалася ў другі раз і абодва паядынкі прайгравала.
Нагадаем, што іншая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг спаборніцтваў дзякуючы перамозе над бельгійкай Янінай Вікмаер. У наступным раундзе Азаранка сустрэнецца з немкай Ангелікай Кербер.
Фота з архіву