У Мінску тэмпературу вады ў магістральных трубаправодах павысілі да 100°C

10/01/2026 - 12:16

"Мінскія цеплавыя сеткі" ўзмацняюць рэжым працы праз пахаладанне / LookByMedia

Філіял "Мінскія цеплавыя сеткі" РУП "Мінскэнерга" паведаміў пра перавод сістэмы цеплазабеспячэння на ўзмоцнены рэжым працы. Каб у дамах мінчан было цёпла, тэмпературу сеткавай вады ў магістральных трубаправодах павысілі да 90–100°C. Гаворка ідзе менавіта пра магістральныя цеплавыя сеткі.

Тэмпература батарэй у кватэрах залежыць ад працы аўтаматыкі цеплавых пунктаў або дзеянняў персаналу ЖЭУ. Рэгуляванне праводзіцца ў адпаведнасці з праектам канкрэтнага будынка.

Паводле сацыяльных стандартаў, тэмпература паветра ў жылых памяшканнях павінна знаходзіцца ў межах +18…+24°C.

Калі батарэі ў кватэры здаюцца недастаткова цёплымі, жыхарам раяць:

  • звярнуцца ў сваё жыллёва-эксплуатацыйнае ўпраўленне (ЖЭУ) для наладкі ўнутрыдамавой сістэмы;

  • пакінуць заяўку ў кантакт-цэнтры "115.бел" па тэлефоне 115.

Нагадаем, што сіноптыкі абяцаюць у бліжэйшыя дні паніжэнне тэмпературы паветра да −26°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі