УСУ: расійскіх вайскоўцаў, якія прыехалі ў Беларусь, усё яшчэ мала для нападу

31/10/2022 - 11:26
Расійская ваенная тэхніка прыбывае ў Беларусь / фота Міністэрства абароны РБ

Гаварыць пра магчымасць наступу на Украіну з боку Беларусі можна ў выпадку ўзмацнення групоўкі войскаў да 50-70 тысяч вайскоўцаў, піша РБК-Украіна са спасылкай на памочніка камандуючага Аб'яднанымі сіламі УСУ Яўгена Сілкіна.

Цяпер на тэрыторыі Беларусі няма такой колькасці салдат, тлумачыць Сілкін.

"Калі ўзмоцняць групоўку войскаў да каля 50-70 тысяч вайскоўцаў, тады мы зможам казаць, што яны гатовыя да новага наступу", — сказаў ён у эфіры тэлемарафона.

Сілкін адзначыў, што цяпер такой колькасці войскаў у Беларусі не назіраецца. І хоць нядаўна, паводле ацэнак Украіны, на тэрыторыю Беларусі з Расіі заехала блізу 4 тысяч вайскоўцаў, гэтага ўсё яшчэ недастаткова для наступу. Для нападу мусіць прыехаць у пяць разоў больш расійскіх вайскоўцаў.

Пры гэтым украінскія вайскоўцы заўважаюць, што беларускія палігоны рыхтуюцца прымаць вайскоўцаў. Паводле ацэнкі Сілкіна, кожны палігон гатовы прыняць да 5 тысяч салдат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі