Урады Беларусі і Расіі дадуць кіраўнікам дзяржаў планы па інтэграцыі да 1 снежня

05/11/2019 - 15:27

Праекты "дарожных мапаў" па інтэграцыі ў так званай Саюзнай дзяржаве урады Беларусі і Расіі плануюць падаць Лукашэнку і Пуціну к 1 снежня. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае БЕЛТА.

"У нас запланаваны на 19 лістапада саюзны Саўмін. Мы з Дзмітрыем Мядзведзевым дамовіліся, што пасля яго ўвесь час, колькі неабходна, зможам прысвяціць абмеркаванню дарожных карт", — заявіў кіраўнік урада.

Ён распавёў, што ў абмеркаванні 19 лістапада будуць удзельнічаць усе міністры, якія адказваюць за сферы, дзе засталіся няўзгодненыя пазіцыі.

Па словах Румаса, "дарожныя мапы" падпішуць кіраўнікі дзяржорганаў, а праграму дзеянняў па выкананні саюзнай дамовы — кіраўнікі дзяржаваў.

Як паведамлялася раней, "дарожныя мапы" па інтэграцыі плануюць падпісаць 8 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі