Уладзімір Пуцін прыляцеў у Мінск

19/12/2022 - 12:57
Гэта восьмая сустрэча Пуціна і Лукашэнкі за год — і першы візіт Пуціна ў Мінск з пачатку вайны ва Украіне / фота Пул Першага

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыляцеў у Мінск, фота самалёта кіраўніка Расіі публікуе тэлеграм-канал Пул Першага. Канал @motolkohelp са спасылкай на дадзеныя Flight Radar заўважае, што ў паветра былі паднятыя адразу тры расійскія ўрадавыя самалёты.

Аляксандр Лукашэнка сустрэў Пуціна ў аэрапорце. Гэта іх восьмая сустрэча за год — і першы візіт расійскага прэзідэнта ў Беларусь за 3,5 года.

Апошні візіт Пуціна ў Мінск адбыўся ў 2019 годзе. Тады Лукашэнка запрасіў яго на цырымонію закрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі