Улады рыхтуюць правядзенне V Усебеларускага народнага сходу

06/04/2016 - 11:53

Улады плануюць правесці V Усебеларускі народны сход. Пасяджэнне аргкамітэту па яго правядзенні адбылося сёння. Кіраўнік ураду Андрэй Кабякоў назваў сход “знакавым палітычным мерапрыемствам”.

“Яно знамянуе не толькі заканчэнне пяцігадовага перыяду развіцця краіны, але і з улікам цяперашнім геапалітычных і эканамічных рэаліяў — пачатак новага этапу ў жыцці як нашага грамадства, так і дзяржавы ў цэлым”, — сказаў прэм’ер.

Як паведамляе БЕЛТА, да 15 красавіка кіраўніку дзяржавы павінны будуць унесці прапановы наконт даты правядзення V Усебеларускага народнага сходу і колькасці яго ўдзельнікаў. Таксама ад аргкамітэту патрабуюць “забяспечыць вылучэнне годных кандыдатур” — запрасіць насельніцтва і замежных гасцей. Да 15 красавіка ўрад павінен падаць Аляксандру Лукашэнку праект асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.

Ранейшыя “народныя сходы” праходзілі ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, аднак летась Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад правядзення гэтага мерапрыемства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі