У вучэбцы, дзе служыў загінулы салдат Коржыч, распускаюць сяржантаў

13/11/2017 - 09:59

У "вучэбцы" ў Пячах пад Барысавам працягваюцца змены пасля трагічнай смерці салдата Аляксандра Коржыча.

Як піша nn.by са спасылкай на ўласныя крыніцы, у трэцяй школе, дзе служыў Коржыч, цалкам мяняюць сяржанцкі склад. Тых з сяржантаў, каго не затрымалі, адправяць служыць у іншыя часці, а на іх месца перавядуць сяржантаў з "баявых" часцей. Магчыма, ратацыя сяржантаў будзе рэгулярнай.

Раней паведамлялася, што салдатам у Пячах дазволілі мець пры сабе мабільныя тэлефоны, толькі без дыктафона, інтэрнэта і камеры.

Як даде nn.by, з розных вайсковых часцей прыходзяць звесткі, што афіцэраў прымусілі больш строга выконваць свае абавязкі. Цяпер афіцэры рэгулярна ладзяць начныя праверкі, павялічыўся час іх знаходжання з асабовым складам, у некаторых часцях маюць паставіць камеры. Салдатам загадана паведамляць пра малейшыя парушэнні статутных адносін.

Мінабароны пакуль не можа пацвердзіць роспуск сяржантаў у трэцяй школе ў "вучэбцы". Прэс-сакратар ведамства Уладзімір Макараў кажа, што замена сяржантаў можа быць адным з элементаў "цэлага комплексу захадаў".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі