У Скідзелі аўтамабіль пераехаў мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы

31/10/2016 - 06:44

У ноч на 31 кастрычніка трагічная гісторыя адбылася ў Скідзелі на Гродзеншчыне. Як інфармуе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, у першай гадзіне ночы на скрыжаванні вуліц 1 Мая і Свярдлова аўтамабіль "Аўдзі" пераехаў пешахода, які ляжаў на праезнай частцы дарогі. 38-гадовы мужчына, не абазначаны святлоадбіўнымі элементамі, памёр на месцы здарэння.

З нагоды здарэння праваахоўнікі пачалі крымінальную справу. Цяпер высвятляюцца акалічнасці аварыі, а таксама фізічны стан пешахода.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі