Ізраільскія вайскоўцы нясуць ракету, знойдзеную ў сховішчы тэрарыстаў
Ізраільцяне знайшлі на поўначы сектара Газа самы вялікі арсенал зброі тэрарыстаў ХАМАС. Ён знаходзіўся побач з клінікай і школай, паведамляе ЦАХАЛ.
У складзе былі сотні ракет і пускавых установак, рэактыўных снарадаў вялікай далёкасці, беспілотных лятальных апаратаў і самаробных выбуховых прылад, гатовых да выкарыстання.
Напярэдадні было заяўлена, што Армія абароны Ізраіля пачала новы этап наземных аперацый у сектары Газа. Баі ідуць і ў яго паўднёвай частцы
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут